Разделы сайта

Главная

Архив новостей

23.02.2018

У школах раёна традыцыйным стала святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы

У школах раёна традыцыйным стала святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы. У сярэдняй школе №14 імя Я.М.Фаміна з самага ранку гучала беларуская мова, на ўваходзе ўсіх сустракала вялікая літара “Ў нескладовае”- своеасаблівая фотазона, ліліся гукі беларускіх песень. Малодшыя школьнікі прагледзелі мультфільмы “Фіксікі” і “Свінка Пэпа” па-беларуску.З цікавасцю ўсе ўдзельнікі свята выбіралі “самае беларускае слова”: кожны мог аддаць свой васілёк на карысць “бульбы”, “дранікаў”, “дзякуй”, “калі ласка” і “кахання”.

Школьнікаў, настаўнікаў і бацькоў парадавалі відэаролікі, дзе настаўнікі беларускай мовы, вучні 5 “Д” класа і адміністрацыя прачыталі неўміручыя радкі з “Новай зямлі” Я.Коласа, “Будзе слоту абвяшчаць прагноз…” Я.Янішчыц і “Калі ласка” П.Броўкі. Аб’яднаў усіх аб’яўлены на гэты дзень “дрэс-код па-беларуску”.

У ДУА “Сярэдняя школа №15 г.Брэста” Дзень роднай мовы прайшоў таксама насычана. Ён пачаўся выставай страў беларускай кухні. Дзяцей і бацькоў чакалі і ў школьным музеі “Спадчына”. А завяршыўся ён конкурсам чытальнікаў на беларускай мове, прысвечаным гадавіне Узброеных сіл РБ.