Разделы сайта

Главная

Архив новостей

09.09.2019

Дзень беларускага пісьменства

“Вялікая місія Дня пісьменства-аб’ядноўваць усіх, перадаваць новым пакаленням літаратурныя і мастацкія скарбы нашага народа, любоў да матчынай мовы, выхоўваць беражлівае стаўленне да помнікаў даўніны, садзейнічаць умацаванню пачуцця гонару за Радзіму” –­­так адзначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў прывітанні ўдзельнікам   і гасцям Дня беларускага пісьменства.

Установы адукацыі Маскоўскага раёна актыўна правялі мерапрыемствы, прымеркаваныя да цудоўнага свята: музыкальныя імпрэзы, круглыя сталы, класныя гадзіны, літаратурныя кафэ,сустрэчы з пісьменнікамі …

Наталля Анатольеўна Ткачык настаўніца ДУА “ Сярэдняя школа №24 г.Брэста” сваё літаратурнае кафэ назвала” Не словам адзіным , але буквіцай…”Вучні апынуліся ў далёкім мінулым і даведаліся аб тым, як узнікла пісьменства, якія помнікі таго часу дайшлі да нашых дзён, якой была ў старажытнасці кніга. У літаратурна-музычным кафэ адбылосяўзнагароджванне ўдзельнікаў і пераможцаў рэспубліканскага конкурсу-гульні “Буслік”. На мерапрыемстве панаваў святочны настрой, гучалі беларускія песні і звінела роднае слова! Дзецям спадабалася спяваць караоке па –беларуску!

Запамінальнай падзеяй у гімназіі №4 стала літаратурна-музычная кампазіцыя “Свята слова”, якую вучні старэйшых класаў падрыхтавалі для вучняў V-VII класаў. У канву гісторыі беларускага пісьменства і друку гімназісты арганічна ўплялі мастацкае выкананне вершаў пра роднае слова. А сапраўдным аздабленнем свята сталі беларускія мелодыі і песні ў выкананні юных музыкантаў.

Дзеці даведаліся, што горад Слонім перадаў эстафету Бялынічам. Калейдаскоп уражанняў, думак,цікавых гістарычных звестак аставіў XXVI Дзень беларускага пісьменства, які ўпэўнена , з кожным годам крочыць па краіне .