Разделы сайта

Главная

Архив новостей

06.01.2020

I абласны фестываль педагагічных ідэй “Берасцейскія сустрэчы”

Дэлегацыя настаўнікаў Маскоўскага раёна г. Брэста  4 студзеня прынялі ўдзел у I абласным фестывалі педагагічных ідэй “ Берасцейскія сустрэчы”. Фестываль педагагічнага майстэрства ўдаўся для арганізатараў і ўдзельнікаў даволі маштабным мерапрыемствам.Для  ўдзелу ў якасці “ майстроў” былі запрошаны настаўнікі- метадысты. Маскоўскі раён ( “ майстроў”) прадстаўлялі Данілюк Святлана Іванаўна ( ДУА “ Ліцэй №1 імя А.С.Пушкіна), Ваўранчук Наталля Аляксандраўна ( “ ДУА “ Гімназія №2 г. Брэста”), Анціпаровіч  Алена Валер’еўна( ДУА “ Сярэдняя школа №37 г. Брэста”).

Алена Уладзіміраўна  Анціпаровіч пазнаёміла  са спосабамі стварэння  асяроддзя ўзаемадзеяння на ўроках англійскай мовы. Святлана Іванаўна Данілюк раскрыла на сваім майстар-класе праблему кампетэнтнаснага падыходу  ў арганізацыі пазакласнай работы  па прадмету: практычны аспект.Наталля Аляксандраўна  цікава прадставіла мадэль фарміравання  матэматычнай мовы ў малодшых школьнікаў  як сродку павышэння якасці  адукацыйнай падрыхтоўкі па матэматыцы.

Фестываль зарэкамендаваў сябе як пляцоўка для дэманстрацыі педагагічнага майстэрства настаўнікаў, распаўсюджвання эфектыўнай педагагічнай практыкі выкладання вучэбных прадметаў.Цікавы вопыт для настаўнікаў паказаў  Мікалай Іванавіч Навумчык, Данілішына Святлана Іванаўна.

 Настаўнікі адзначылі, што для таго  каб стаць  прафесіяналам-майстрам, педагогам неабходна пастаянна вучыцца, у тым ліку і адно ў аднаго. Лепшым натхняльнікам для гэтага павінен стаць узаемаабмен вопытам, узаеманавучанне, узаемаўдасканаленне адукацыйнай дзейнасці  на прынцыпе “ роўны вучыць роўнага”. Адным  з  такім сродкаў з’яўляецца педагагічны фестываль, гісторыя якога працягнецца ў наступным годзе, бо Пінск перадаў эстафету гораду Століну.