Разделы сайта

Главная

Архив новостей

31.01.2020

Міні-EdCаmp ў Брэсце

Настаўнікі Маскоўскага раёна г. Брэста мелі магчымасць далучыцца да трэцяга па ліку ў рамках серыі рэспубліканскіх міні-EdCаmp фестывалю педагагічных ідэй, які прайшоў на базе ДУА “ Сярэдняя школа №3 г. Брэста”.Незвычайны форум настаўнікаў мае свае асаблівасці: ўдзельнікі маюць права вольнага выбару тэмы для выступлення і наведвання таго, што ім падабаецца . Такі фармат узаемадзеяння педагагоў з мэтай прафесіянальнага развіцця з’явіўся ў 2010 годзе, а ў нашу краіну прыйшоў нядаўна, але пераканаў настаўнікаў у тым , што гэта крэатыўна , цікава, практыкаарыентавана. Арганізатары мерапрыемства Анастасія і Яўген Пугач на прэзентацыі пазнаёмілі ,што такое EdCаmp Belarus.

Новы фармат прэзентацыі ведаў перарос ў сяброўскія зносіны педагогаў Маскоўскага раёна г. Брэста і гасцей з Мінска і Пінска. Кацярына Куксо паказала майстар-клас” Як настаўнік можа павялічыць шансы кожнага вучня на лепшую адукацыю.Прыёмы STEM-адукацыі Таццяны Пархамчук настаўніцы біялогіі з Пінска ў сваю педагагічную капілку ўзялі не толькі біёлагі ,але фізікі,гісторыкі, настаўнікі замежных моў і філолагі. Асаблівае крэатыўнае асяроддзе, практыка-арыентаваныя заданні і вопыты ў спалучэнні з тэарэтычнымі ведамі настаўнікі змаглі паказаць на майстар –класах. Намеснік дырэктара ДУА “ Сярэдняя школа №3г .Брэста” Дземядзюк Марына раскрыла сакрэты эстонска-фінскай сістэмы адукацыі і сутнасць фенаменалагічнага падыходу ў навучанні. Трэнінг “ Шчасце быць сабою”сцвердзіў жыццёвую ісціну,што дасягненне эмацыянальнай раўнавагі і само паняцце “ШЧАСЦЕ” цікавіць людзей незалежна ад прафесійнай прыналежнасці. Псіхолагі Наталля Лысова і Іна Балценкова (СШ №23 г.Брэста) пераканалі ў гэтым усіх прысутных.

Вопыт настаўніка-метадыста Данілюк Святланы Іванаўны( ДУА “ Ліцэй №1імя А.С.Пушкіна г. Брэста”) ведаюць не толькі ў раёне ,але ў вобласці.Пазакласная работа па гісторыі і грамадазнаўству дапаўняе веды вучняў,дапамагае ў падрыхтоўцы алімпіяднікаў і ўвогуле сацыялізіруе вучняў.

Семінар у фармаце EdCаmp дае магчымасць вольнага выбару , збірае вакол сябе матываваных настаўнікаў, здольных і гатовых да змен. Абмен вопытам без межаў,творчасць даступная ўсім, трэба толькі захацець зрабіць свае ўрокі цікавымі для вучняў- так адзначыла Ларыса Леанідаўна Дарафейчук настаўнік ДУА “ Сярэдняя школа №6 г.Брэста”.

Першыя крокі EdCаmp у Брэсце зроблены і настаўнікі рыхтуюць майстар- класы для новых сустрэч з калегамі.

Ніна Дрык