Разделы сайта

Главная

Архив новостей

03.02.2020

Новыя імёны ўдзельнікаў конкурсу “ Настаўнік года”

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі трымаюць сваю прафесійную марку. Хлыўнюк Наталля Уладзіміраўна ДУА “ Яслі-сад №74 г.Брэста” правяла цікавы занятак  па тэме “ Беларускі посуд” па адукацыйнай вобласці “ Дзіця і грамадства”. 

Выхаванцы пазнаёміліся з глінай як матэрыялам для ганчарства, посудам з керамікі,пабывалі на кірмашы ў ролі пакупнікоў.Цікавасць да працы ганчара, знаёмства з промысламі беларускага народа сфарміравала выхавальнік дашкольнай адукацыі, дзякуючы граматнаму падбору матэрыялу. Буслік “ Берасцейка” з Дзіцячага атласа завітаў у госці да выхаванцаў і пашырыў веды па тэме. Беларуская мова з дзіцячых вуснаў гучала мілагучна і падкупляла шчырасцю і нязмушанасцю.

Кірылюк Аксана Аляксандраўна выхавальнік ДУА “Яслі-сад №64 г.Брэста” на занятку па тэме:” Хатнія жывёлы і іх дзеці” не толькі развівала навыкі зносін,фарміравала наглядна-вобразнае мысленне, але паказала правілы бяспечных паводзін на вуліцы і ў памяшканні з жывёламі.

Дзеці праяўлялі пошукавую актыўнасць з дапамогай інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій. Педагог выкарыстоўвала цікавыя, яркія і захапляльныя формы вучэбна-гульнявой дзейнасці, якія доўга ўтрымлівалі ўвагу выхаванцаў. Дзеці набывалі навыкі эфектыўнай камунікацыі, авалодвалі ўменнем слухаць, адказваць на пытанні і выказваць думкі.

   Вольга Аляксандраўна Пракапюк ДУА “ Яслі-сад №44 г. Брэста” мае вялікі вопыт працы.

Некалькі гадоў была актыўным ўдзельнікам эксперыментальнага праекта “ Апрабацыя навукова-метадычнага забеспячэння адукацыйнай вобласці “ Развіццё мовы і культура маўлення”.Свой вопыт прадстаўляла на XIIМіжнароднай канферэнцыі “Рэсурсы развіцця адукацыйнага асяроддзя для эфектыўнай самарэалізацыі асобы”.Вольга Аляксандраўна вялікую ўвагу ўдзяляе далучэнню дзяцей дашкольнага ўзросту да жыцця ў соцыуме, кожны дзень адкрываючы для выхаванцаў акно ў свет. Яна адкрытая для дзяцей і з’яўляецца для іх у першую чаргу сябрам і дарадчыкам.У сваёй дзейнасці акцэнт робіць на выкарыстанні сучасных падыходаў у арганізацыі сваёй працы.