Разделы сайта

Главная

Архив новостей

27.02.2020

Свята-ўзнагароджванне пераможцаў раённага этапу рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь”

У Маскоўскім раёне г.Брэста на базе ДУА “Сярэдняя школа №12 імя К.Л.Губарэвіча г.Брэста” прайшло раённае свята-ўзнагароджванне пераможцаў раённага этапу рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь”.

Павіншаваць пераможцаў і ўручыць прызы прыйшлі начальнік аддзела па  адукацыі Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта Наскоў Анатоль Міхайлавіч, намеснік старшыні Маскоўскай раённай арганізацыі рэспубліканскага  грамадскага аб’яднання “Белая Русь”  Місіюк Віктар  Сяргееевіч і галоўны спецыяліст Клюка Таццяна Сяргеееўна, галоўны спецыяліст Брэсцкага гаркома прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі     Андранюк Наталля Пятроўна, начальнік упраўлення па адукацыі адміністрацыі Маскоўскага раёна Шчэрба Віталь Канстанцінавіч, метадысты вучэбна-метадычнага кабінета. Відэазварот да настаўнікаў раёна і асабіста пераможцаў прыслала Дэпутат Палаты прадстаўнікоў  Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання, член пастаяннай каміссіі па адукацыі і навуцы Васько Марына Віктараўна. Марына Віктараўна асабіста перадала Лісты падзякі пераможцам, засведчыўшы павагу да педагагічнай грамадскасці раёна.

         Больш месяца праходзілі этапы раённага конкурсу, на якім настаўнікі-канкурсанты разам з вучнямі шукалі адказы на розныя пытанні: дзе ў жыцці  патрэбен закон Н’ютана і Фарадэя? Знаходзілі з’явы  прэламлення свету ў аповесці В.Катаева “Белеет парус одинокий”, (Прыгодзіч  Таццяна Канстанцінаўна,  настаўніца фізікі СШ №14). Вырашалі, што зрабіць, каб  “не пакрыўдзілася карова і не пракісла малако” (настаўнік пачатковых класаў Петравец Кацярына  Мікалаеўна СШ№ 3). Даведаліся, чаму брытанская разведка ў ежу Гітлера хацела дабавіць жаночыя гармоны (Бакунец Святлана Валер’еўна СШ №26, настаўніца біялогіі).

         Добра запомнілася членам жюры публічнае выступленне ”Сэрца аддаю дзецям“ настаўніка фізічнай культуры і здароўя СШ №12 Басаўца Аляксея  Генадзьевіча    і настаўніцы рускай мовы і літаратуры СШ №11 Карповіч Ларысы Віктараўны. Сваім  прафесійным майстэрствам  уразілі выхавальнікі дашкольнай адукацыі: Кірылюк Аксана Аляксандраўна, выхавальнік ДУА “Яслі-сад №64 г.Брэста”  і  яе калега Пракапюк  Вольга Аляксандраўна,  ДУА “Яслі-сад №44 г.Брэста”.

         У Маскоўскім раёне  г.Брэста працуе 3803 педагога. Кожны мае свой почырк, свае перамогі, цікавыя метадычныя знаходкі. Гісторыя конкурсу “Настаўнік года” мае сваю старонку і  пішацца яна праз тры гады  рознымі імёнамі. Тое, што конкурс – гэта пляцоўка  для дэманстрацыі ўзроўню прафесійнай кампетэнцыі, агульнай культуры і кар’ернага росту, сведчаць факты: Саўчук Сяргей Уладзіміравіч, настаўнік гісторыі СШ №30 – былы пераможца, а цяпер дырэктар ДУА “Сярэдняя школа №29 г.Брэста”, Гардзяйчук Ірына Паўлаўна, настаўнікгісторыі “Сярэдняя школа №6 г.Брэста” – цяпер намеснік дырэктара ДУА “Сярэдняя школа №3 г.Брэста”, Цэмяноўская Людміла Мікалаеўна, выхавальнік дзіцячага сада  № 55, зараз –  загадчык ДУА “ Яслі-сад №28 ). І такіх прыкладаў у раёне шмат.

         У гэтым годзе пляцоўкамі для правядзення адкрытых урокаў у незнаёмай сітуацыі былі абазначаны ДУА “Сярэдняя школа №23 г.Брэста” і ДУА “ВПК яслі-сад-пачатковая школа  №6 г.Брэста”. У конкурсе прымалі ўдзел 34 педагогі. Па выніках першага завочнага конкурсу (самапрэзентацыі педагогаў, відэаматэрыялу урока, творчай характарыстыкі) жюры падвяло вынікі і ўдзельнікамі раённага этапу  сталі 22 педагогі. Па выніках заключнага раённага этапу пераможцамі выйшлі: Прыгодзіч Таццяна Канстанцінаўна (настаўнік фізікі ДУА”Сярэдняя школа №14 імя Я.М.Фаміна г.Брэста”), Бакунец Святлана Валер’еўна (настаўніца біялогіі ДУА “Сярэдняя школа №26 г.Брэста”),  Дзядзюк  Наталля  Мікалаеўна (настаўнік  пачатковых класаў ДУА “ВПК яслі-сад-пачатковая школа  №6 г.Брэста”), Карповіч  Ларыса  Віктараўна (настаўнік рускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №11 г.Брэста”), Басавец  Аляксей Генадзьевіч (настаўнік фізічнай культуры і здароўя ДУА “Сярэдняя школа №12 г.Брэста імя К.Л.Губарэвіча”), Пракапюк Вольга Аляксандраўна (выхавальнік ДУА “Яслі-сад №44 г.Брэста”), Кірылюк Аксана  Аляксандраўна (выхавальнік ДУА “ Яслі-сад №64 г. Брэста”).

 Усе пераможцы перакананы, што ўдзел  у конкурсе прафесійнага майстэрства – гэта вялікі крок наперад для любога педагога, гэта аб’ектыўная ацэнка сваёй  прафесійнай дзейнасці. Наперадзе ўдзел у абласным этапе конкурса, які пройдзе ў сакавіку. Раён спадзяецца на сваіх пераможцаў і жадае поспеху.