9 лістапада на базе ДУА “ Сярэдняя школа №29 г. Брэста” прайшоў конкурс работ даследчага характару па беларускай мове і літаратуры ў секцыях “Лінгвістыка” і “ Літаратуразнаўства”.
Даследчая дзейнасць вучняў скіравана на дасягненне творчай задачы,тэхналагізаваную паводле асноўных этапаў, характэрных для даследавання :выбар тэмы і пастаноўка праблемы; вывучэнне літаратуры ў межах праблемнага поля,выбар адпаведных методык, збор уласнага матэрыялу, яго аналіз і абагульненне, афармленне ўласных вынікаў, назіранняў.У сваіх працах вучні творча падышлі да рашэння пастаўленых задач. Юныя даследчыкі ўмела выкарыстоўвалі электронныя рэсурсы.Безумоўна, даследчая праца ў сваёй аснове выступае як вынік сумеснай працы настаўніка і вучня.Пераможцамі конкурсу сталі:
. ДУА “Сярэдняя школа №37 г.Брэста” Дзмітрук Ксенія Аляксандраўна .Тэма “Зорка ў люстэрку літаратуры”- настаўнік Салапура Тамара Іванаўна
ДУА”Сярэдняя школа №31 г.Брэста” Байдук Ульяна Міхайлаўна ІХ «А» клас. Тэма “ Адаптацыя стылістычна афарбаванай лексікі як эфектыўны сродак папаўнення лексічнага складу сучаснай беларускай літаратурнай мовы (на прыкладзе моўнага матэрыялу аповесці В. Гапеева “Мая мілая ведзьма”) настаўнік Хільковіч Алена Іванаўна
. ДУА”Сярэдняя школа №7 г.Брэста” Гойнаш Мацвей Андрэевіч, XI-Б, Гаўрылюк Паліна Анатольеўна, XI-Б. Тэма “Эмпаронімы горада Брэста”- настаўнік Тарнавецкая Аксана Анатольеўна
. ДУА “Ліцэй №1 імя А.С.Пушкіна г.Брэста” Шымко Вікторыя Васільеўна.Тэма” Уласная эстэтычная канцэпцыя і фальклорныя традыцыі ў аўтарскіх казках Алены Масла” настаўнік Шавялінская Наталля Леанідаўна
ДУА “Гімназія №6 г. Брэста імя Маршала Савецкага Саюза Жукава Г.К.” Лаўрысюк Анастасія Паўлаўна .Тэма “Быў. Ёсць. Буду”. Вядомыя і невядомыя старонкі біяграфіі Уладіміра Караткевіча “настаўнік Ныч Галіна Уладзіміраўна