Разделы сайта

Главная

Архив новостей

19.02.2021

Міжнародны дзень роднай мовы

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце пад эгідай ЮНЕСКА адзначаецца  Міжнародны дзень роднай мовы. Яго мэтай з’яўляецца  захаванне моўнай  і культурнай  разнастайнасці, забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай і стварэнне ўмоў для гэтага .Мова- гэта самы моцны інструмент захавання  і развіцця матэрыяльнай ідухоўнай  спадчыны народаў.   Паводле ЮНЕСКА , у свеце налічваецца 7 тысяч моў.Сёлета Дзень роднай мовы адзначаецца  ўжо 21-ы раз. Традыцыйна  ва ўстановах адукацыі Маскоўскага раёна праходзяць  імпрэзы , прэзентацыі, гульні, моўныя турніры. Своеасабліва цікава і непаўторна  адзначылі вучні ДУА “ Сярэдняя школа №26 г.Брэста” гэты дзень.