Прыемна , калі свята доўжыцца не адзін дзень . Так атрымалася ,што 21 лютага - Міжнародны день роднай мовы выпаў на нядзелю . Таму вельмі радавала электронная пошта , на якую настаўнікі дасылалі весткі са сваіх школ. Здаецца ,што фантазія настаўнікаў і вучняў не мае межаў.
Навіны ДУА “ Сярэдняя школа №14 імя Я.М. Фаміна г.Брэста”:
вучні атрымалі заданне стварыць школьны стыкерпак на беларускай мове. Калі настаўнікам заданне падалося няпростым, то школьнікі за лічаныя гадзіны стварылі свае стыкеры. Прычым стварылі ў мэсэнджэрах “Viber” i “Telegram”. Некаторыя дзеці малявалі фламастарамі і алоўкамі. Стыкерпакаў было створана вельмі многа. Сярод вучняў 6 –ых класаў настаўнік беларускай мовы і літаратуры Шапялевіч А.У. правяла лінгвістычную гульню “Марскі бой”. Вучні 8-9 класаў падарылі ўсім удзельнікам мерапрыемства песню “А дзе жывеш ты?” Усе наведвальнікі шостага школьнага дня мелі магчымасць сфатаграфавацца ў невялічкай фотазоне “Ў нескладовае”. Лінгвістычная гульня “Турнір знаўцаў роднай мовы” прайшла і для паралелі 6- ых класаў. На працягу ўсёй гульні вучні паказвалі не толькі свае веды, але і творчыя здольнасці: адбыўся прагляд мультфільмаў, якія па-беларуску агучылі самі вучні.


Навіны ДУА “ Гімназія №4 г.Брэста”:
Дню роднай мовы, гімназія №4 прысвяціла цэлы тыдзень, які прайшоў у форме святочнага марафону пад дэвізам “Мова родная – мова модная”. На працягу 6 дзён адбыўся шэраг цікавых і пазнавальных мерапрыемстваў. Вучні 5-6 класаў выбіралі лепшых знаўцаў беларускай мовы, удзельнічалі ў квэсце “Ведай і шануй родную мову!” Для 7-8 класаў наладзілі інтэрактыўную гульню “Размаўляем па-беларуску”. А старшакласнікі паўдзельнічалі ў гутарцы-прэзентацыі “Летапісец палескай зямлі”, прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння Івана Мележа; дэманстравалі свае веды і праяўлялі творчыя здольнасці на бліц-рандэву “Нашы пісьменнікі: курс на мову” і абмяркоўвалі дакументальны фільм “Гаворкі Беларусі”.


Навіны ДУА “ Сярэдняя школа №1г.Брэста” :
У рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры “Зямля бацькоў – зямля святая!” прайшлі цікава і займальна:
конкурс малюнкаў “Маё любімае беларускае слова”;
конкурс эрудытаў “Хто жадае стаць выдатнікам” ( па беларускім правапісе);
віктарына “Размаўляем па-беларуску”;
інтэлектуальна-пазнавальная гульня “Мова цікава і займальна”;
гульня-конкурс “Цікава ведаць”.
Навіны ДУА Сярэдняя школа №6 г.Брэста”


У ДУА “Сярэдняя школа №6 г.Брэста” ў рамках святкавання Дня роднай мовы адбылася сустрэча з галоўным рэдактарам абласной газеты “Зара” Лагвіновічам Аляксандрам Аляксандравічам. Экскурсія ў рэдакцыю газеты, тэлевізійную студыю канала БУГ ТВ, галоўны офіс абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.Рэкламная акцыя “Сустрэча з кнігай”.

