Разделы сайта

Главная

Конкурс прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года”

Прыступка да прафесійнага росту

У Маскоўскім раёне прайшоў конкурс прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года”. Конкурс упершыню праводзіцца па сямі намінацыях: “Фізіка , астраномія , матэматыка , інфарматыка”, “Замежная мова”, “Руская мова і літаратура, беларуская мова і літаратура”, “Пачатковыя класы”, “Музыка, выяўленчае мастацтва, працоўнае навучанне, чарчэнне, фізічная культура і здароўе, дапрызыўная падрыхтоўка”, “Гісторыя, грамадазнаўства, геаграфія, хімія, біялогія”, “Выхавальнік дашкольнай адукацыі”.

Арганізатары конкурсу падкрэсліваюць, што конкурс дапамагае раскрыцца прафесійным кампетэнцыям педагогаў, стымулюе да прафесійнага і асобаснога росту педагагічных работнікаў, раскрывае творчы патэнцыял. Акрамя таго, ён спрыяе павышэнню прэстыжу прафесіі педагога, падтрымлівае і заахвочвае педагагічныя ініцыятывы. Першы агляд талентаў прайшоў ва ўстановах адукацыі. Другі этап - адкрыты ўрок. Жлены жюры, згодна пададзеных заявак, прысутнічалі на ўроках канкурсантаў. Цікавае падарожжа ў свет музыкі зрабіла настаўнік СШ №3 Жанна Жукоўская. Педагог пераканала членаў жюры, што зацікаўленасць прадметам з боку вучняў залежыць у многім ад асобы настаўніка.

Урок гісторыі Ірыны Гардзяйчук настаўніцы СШ №6 - гэта сапраўднае імправізаванае прадстаўленне.Яна лічыць, што майстэрства настаўніка не выпадковая ўдача, не шчаслівая знаходка, а сістэматычны, карпатлівы пошук і праца, часта руцінная, але абавязкова напоўненая роздумам, і ўжо потым - адкрыццямі і поспехамі. Настаўніца марыць, каб працу педагога ацэньвалі дзеці , а не суддзі. Ірына не проста настаўнік, яна абаяльная жанчына , маці, якая гадуе сына і мае маральную падтрымку мужа.

Людміла Марчук настаўнік пачатковых класаў СШ №14 выйшла на сцэну разам са сваімі выхаванцамі. Арыгінальнасць і змястоўнасць, пераканаўчасць і граматнасць, унікальнасць і самабытнасць-вось почырк яе творчасці.

Кацярына Кіпко - Кулага настаўнік англійскай мовы ВПК “сад-школа №8” другі раз з’ўляецца на раённай сцэне ў ролі канкурсанта. Жюры адзначаюць яе творчы падыход да самапрадстаўлення. Яна заслужыла перамогу ўпартай працай, самаадданасцю, верай у сваю справу.

Прыемна здзівіла асоба Юліі Харчанкі, настаўніцы англійскай мовы гімназіі №6 імя Маршала Савецкага Саюза Г.К.Жукава. Юлія Віктараўна свой урок аб’яднала адзінай тэмай: Спорт. Вучні працавалі ў групах, зменных парах, індывідуальна. Добра вытрыманы ўрок з пазіцый здароўезберажэння: змена відаў дзейнасці, цікавая фізкультхвілінка, пазітыўны настрой настаўніка - усё працавала на вынік і паспяховасць.

Актыўна выступілі  ў гэтым годзе выхавальнікі дашкольнай адукацыі. У фінал выйшла Людміла Цэмяноўская “яслі – сад №55”. Гарманічнае адзінства: дзяцінства, творчасць, развіццё - выхавальнік спалучыла ў сваіх занятках.

Згодна Палажэння па-за конкурсам выступаў настаўнік фізічнай культуры і дапрызыўнай падрыхтоўкі СШ №24 Аляксей Каверац, пераможца раённага конкурсу мінулага года “Малады настаўнік”. Асоба неардынарная і творчая. Цікавая атрымалася прэзентацыя вопыту, у якой настаўнік паказаў розныя віды працы па патрыятычнаму выхаванню.

На свята былі запрошаны ветэраны працы і маладыя спецыялісты, а іх сёлета налічваецца ва ўстановах раёна - 83. Аддзел адукацыі па традыцыі ўручыў маладым “Наказы”. З вуснаў канкурсантаў са сцэны таксама прагучалі наказы, якія сталі сюрпрызам для прысутных.

Пераможцай конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік раёна” стала Юлія Харчанка настаўнік англійскай мовы гімназіі №6 імя Маршала Савецкага  Саюза Г.К.Жукава. Моцную падтрымку атрымала Юлія збоку калектыву і вучняў.

Пераможцы конкурсу ў кожнай намінацыі ўзнагароджаны граматамі аддзела адукацыі і прэміямі з боку кіраўнікоў устаноў адукацыі, якія яны годна прадставілі на сцэне. Букеты кветак, віншаванні сяброў і калег надалі фіналу святочнасць. А ўсе прысутныя ўпэўнены – такія святы неабходныя для раёна, яны ўздымаюць прафесію педагога на новую прыступку ў грамадстве. Фіналісты конкурсу ўключаны ў рэзерв кіруючых кадраў аддзела адукацыі, спорту і турызму. Наперадзе іх чакае ўдзел у абласным конкурсе, які адбудзецца ў лютым.

Інфармацыя падрыхтавана намеснікам загадчыка вучэбна-метадычнага кабінета Н.С.  Дрык

Фотоматериалы