Разделы сайта

Главная

Бондарь Мария Павловна

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры брэсцкай сярэдняй школы № 10 Марыя Паўлаўна Бондар ужо з дзяцінства марыла вучыць дзяцей. Школьніцай дапытліва глядзела на настаўнікаў і па-дзіцячы лічыла, што яны ведаюць адказы на ўсе пытанні жыцця. А калі стала педагогам, нi разу не пашкадавала, што выбрала такую дорогу.

 

"Настаўнік вучняў i настаўнік настаўнікаў", — так гавораць пра яе калегі. Шмат гадоў яна з'яўляецца кipaўнiком школьнага метадычнага аб'яднання настаўнікаў роднай мовы i літаратуры. Пад яе кіраўніцтвам назапашаны цікавы вопыт работы па вырашэнні асноўных праблем навучання i выхавання. Яна вывучае вопыт калег, шмат увагі ўдзяляе самаадукацыі. Тэхналогія крытычнага мыслення, развіццёвага навучання, маральна-этычнае выхаванне на ўроках — вось складнікі яе педагагічнага вопыту. Пры гэтым настаўніца не ўспрымае новае як догму, а тонка выкарыстоўвае на ўроках.

Адносіны з вучнямі вызначаюцца гуманна асобасным падыходам — любіць, спачуваць, дапамагаць i разумець. У сваей рабоце педагог аддае перавагу станоўчаму стымуляванню. Марыя Паўлаўна лічыць: "Партнёрскія адносіны супрацоўніцтва ствараюць умовы для задавальнення патрэбнасцей самаўдасканалення, арыентуюць вучня на выхаванне ў сабе станоўчых дамінант паводзін".

Праблема развіцця творчасці вучняў стала адной з галоўных у педагагічнай справе Марыі Паўлаўны. З радасцю i задавальненнем яе выхаванцы спазнаюць невядомыя грані роднага слова, пранікаюць у творчую лабараторыю беларускіх пісьменнікаў. Каб пазбегнуць аднастайнасці, настаўніца практыкуе розныя формы работы, якія абуджаюць творчы пачатак: урокі-дыскусіі, віктарыны, падарожжы і інш. У яе запасніках ёсць адмыслова падрыхтаваныя пытанні і заданні, дзе ўлічваюцца індывідуальныя схільнасці дзяцей і агульнае развіццё класа.

Неад'емнай часткай прафесійнай дзейнасці любога педагога з'яўляецца пазакласная работа. Марыя Паўлаўна правяла для cвaix калег фальклорную вечарыну "Абрады і звычаі, якія суправаджаюць шлюб: заручыны, вяночкі, каравай". На ўроках настаўніца выкарыстоўвае матэрыялы школьнага музея, бо цвёрда пераканана, што выхаваўчая работа прыносіць плён менавіта пры далучэнні да каштоўнасцей роднага краю. Вельмі важным для пашырэння кругагляду і развіцця вучняў з'яўляецца наведванне музеяў і тэатраў, а таксама падарожжы па славутых мясцінах Беларусі.

Настауніца добра арыентуецца ў сённяшніх аб'ёмах інфармацыі, крытычна ацэньвае сваю дзейнасць і ніколі не спыняецца на дасягнутым. Яе надзейныя спадарожнікі — беларускія часопісы, якія яна ўдала выкарыстоўвае ў рабоце. Марыя Паўлаўна, працуючы над мастацкімі твоpaмi, дапамагае вучням самастойна прыйсці да важных жыццёвых высноў, асэнсавання ўчынкаў герояў, маральных заканамернасцей жыцця, а гэта якраз тое галоўнае, да чаго i павінен імкнуцца педагог-славеснік.

Пад кіраўніцтвам Марыі Паўлаўны настаўнікі актыўна ўдзельнічаюць у алімпіядах і конкурсах, дзеляцца вопытам на раённых педагагічных семінарах. Яе калегі Валянціна Іванаўна Мазько i Наталля Юр'еўна Міхалюк прымаюць актыўны ўдзел у раённых літаратурных конкурсах, прысвечаных творчасці Яўгеніі Янішчыц і Максіма Баг-дановіча. Зборнікі, падрыхтаваныя педагогамі, адзначаны дыпломамі чacoпіса “Роднае слова”. А вучнёўская даследчая работа "Беларуская лялька" (Дар'я Лашкевіч, Дзіяна Шчыпарук i Яна Агеявец), выкананая пад ix кіраўніцтвам, адзначана дыпломам II ступені на абласной навукова-практычнай канферэнцыі "Ад творчасці настаўніка да творчасці вучняў".

Сёлета вучні Марыі Паўлаўны актыўна ўдзельнічалі ў раённым конкурсе выразнага чытання "У вершы можна свет змясціць", прысвечаным папулярызацыі паэзіі i про­зы берасцейскіх аўтараў. Выступленні Дзмітрыя Мазаля i Яны Агеявец былі адзначаны у намінацыях "Люблю мой край, старонку гэту..." i "Я роднаму краю сэрцам адданы".

У рамках міжнароднага праекта "Чэслаў Мілаш у Белаpyci", арганізаваным Генеральным консульствам Польшчы ў Брэсце, напрыканцы мінулага года прайшоў конкурс па­эзіі, прозы i выяўленчага мастацтва па творах вядомага пісьменніка лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры. Юная мастачка Таццяна Язерская падрыхтавала альбом ілюстрацый да вершаў аўтара i выйшла пераможцай творчага спаборніцтва. Гэта наўрад ці стала б магчымым без дапамогі кіраўніка B.I.Мазько.

У школе даўно сталі традыцыйнымі прадметныя тыднi, у рамках якіх ладзяцца розныя мерапрыемствы: "З усмешкай на твары" (інсцэніроўка па творах Кандрата Крапівы), "Каляды" (святочнае мерапрыемства для бацькоў), конкурс малюнкаў па творчасці беларускіх пісьменнікаў, святочная імпрэза клуба "Спадчына" у мyзei і  інш.

Кожны настаунік метадычнага аб'яднання пад муд­рым кіраўнцтвам Марыі Паўлаўны ўносіць асаблівы iндывідуальны ўклад у агульную работу, мае магчымасць абмяняцца ведамі, уласнымі ідэямі, пачуць меркаванні ка­лег. Падчас такіх зносін у настаўнікаў фарміруецца ўменне крытычна мысліць, разважаць, вырашаць праблемы. Прычым усё гэта адбываецца ў атмасферы добразычлівасці i ўзаемнай падтрымкі, што спрыяе развіццю педага­гічнай творчасці.

 

Iнфармацыя падрыхтавана намеснiкам загадчыка ВМК Дрык Н.С.