Разделы сайта

Главная

Крейдич Юлия Степановна

Здольная зрабіць сад квітнеючым

 

Неаднойчы даводзілася пераконвацца ў слушнасці слоў: моладзь таленавітая ва ўсім. Знаёмства з Юляй Крэйдзіч, настаўніцай геаграфіі брэсцкай  сярэдняй школы №12 iмя К.Л .Губарэвіча, яшчэ раз пераканала мяне ў гэтым.

Кола захапленняў у маладога педагога надзвычай шырокае: дастаткова сказаць, што ў пяць год Юля пачала пісаць вершы. За яе плячыма - музычная школа па класе домбры і самастойнае авалоданне ігрой на гітары. Засвоіўшы розныя мастацкія тэхнікі, творца-самавучка заахвочвае да гэтага і дзяцей.

Кім быць? У Юлі было некалькі варыянтаў, але яна выбрала нялёгкі шлях педагога. Чаму? Бо адчувала, што ў гэтай прафесіі будуць запатрабаванымі ўсе яе захапленні. Так яно і адбылося. Напрыклад, падчас урокаў настаўніца ўдала выкарыстоўвае свае вершы: і гэта, насапраўды, эфектыўны сродак для засвойвання матэрыялу. На змену звыклым прыйшлі камп’ютарныя тэхналогіі - і тут, дзякуючы стараннасці, педагог шмат чаго дабілася. У прыватнасці, засвоіўшы камп’ютарную графіку, яна сама распрацоўвае і творча падае разнастайныя мультымедыйныя праекты.

Акрамя таго, Юлія Сцяпанаўна, укараняе ў практыку ўрокі па краіназнаўству, прыродзе Паўночнай Амерыкі і экалагічнага напрамку.

У апошнія гады сістэма адукацыі накіравана не столькі на засваенне вучнямі сумы гатовых ведаў, колькі на фарміраванне іх інтэлектуальных уменняў.” Як выжыць у 21-ым стагоддзі?” - так называецца камп’ютарная мадэль будучыні, якую падрыхтавала настаўніца. Падчас падобных заняткаў дзеці маюць магчымасць пазнаёміцца з метадамі прагназіравання і мадэлявання ў геаграфіі, вучацца прадбачваць вынікі чалавечай дзейнасці, ствараць уласныя геаграфічныя мадэлі. Юлія Сцяпанаўна прытрымліваецца прынцыпу “Навучыць дзяцей вучыцца”, знасці у кожным талент, распаліць агеньчык творчасці. Малады педагог пераканана, што сучасная школа - не толькі крыніца атрымання ведаў, але і месца, дзе настаўнік - творчая асоба, здольная арыгінальна падаць свой прадмет…

Гартаючы папку па самаадукацыі Юліі Крэйдзіч, на адной з старонак я прачытала радок з Шэкспіра: ”Наша слова - гэта сад, а наша воля - гэта садоўнік”. А далей прыгожым курсівам настаўніца вывела:” Я здольная зрабіць сад квітнеючым,пустыня не па мне.”

 

Iнфармацыя падрыхтавана намеснiкам загадчыка ВМК Дрык Н.С.