Разделы сайта

Главная

Ковальчук Зоя Ивановна

Шчасце - калі аддаеш больш, чым бярэш...

На пытанне ”Якой прафесіі вы аддалі б перавагу, калі б пачалі ўсё спачатку?” яна, не задумваючыся, адказвае: ”Ёсць прафесіі, якія не зменіць бег жыцця, не спыніць плынь любога часу, на восі іх трымаецца зямля. Пераканана, што вечнай прафесіяй на зямлі будзе настаўнік. Наш прагматычны век цісне на сэрца і душу, і толькі сэрца настаўніка вучыць быць адкрытым дабру і чалавечнасці. Дабру не абстрактнаму, не ўсёдаравальнаму, а канкрэтнаму, проціпастаўленаму злу. Сёння зло прыстасоўваецца да абставін, нясе ў сабе бездухоўнасць, маральны, а падчас і ідэйны паразітызм. Адукацыя камп’ютарызуецца, але жывое слова настаўніка, яго ўсмешку, позірк вачэй нішто не зможа замяніць. Кожны дзень праз жывы дыялог з вучнямі я іду да спасціжэння вялікага свету духоўнасці, пазнання ісціны. Праз прызму ўласнага ўспрыняцця разам з героямі кніг мае дзеці здаюць экзамен на чалавечнасць і гуманізм, на ўменне жыць у грамадстве ў адпаведнасці з выпрабаванай на працягу не аднаго стагоддзя чалавечай мараллю і этыкай”.

Вось такая яна, Зоя Іванаўна Кавальчук, настаўніца беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы №30 горада Брэста. Ужо 33 гады яе сэрца не шукае спакою, бо апанавана працай, працай стваральнай - душы і розуму. Гэта яна б’е сэрцам паклоны да дзіцячых душ, каб свет не ачарсцвеў і не заледзянелі душы. Настаўніца выдатна ведае свой прадмет, дасканала валодае методыкай выкладання. У яе выхаванцаў не толькі трывалыя тэарэтычныя веды па прадмеце, яны дасведчаныя ў перыпетыях складанага сучаснага жыцця.

Шмат увагі ўдзяляе Зоя Іванаўна выхаванню вучняў на ўроках і падчас пазаўрочнай дзейнасці. Экскурсіі па родным краі дапамагаюць школьнікам пазнаваць свет, Радзіму праз далучэнне  да помнікаў сівой даўніны. Яе педагогіка грунтуецца на асноўнай ідэі вялікіх дыдактаў: любоў-любоўю, дабро-дабром і ласкаю.

Заходжу ў яе творчую лабараторыю-кабінет. Сабраны матэрыял на паліцах сведчыць пра нестандартнасць мыслення. Тут кожная драбніца дарагая, бо ўсё патрэбна на занятках, падпарадкавана выкананню адукацыйных задач.

Патрабавальная да сябе, з такой меркай падыходзіць і да іншых. Як класны кіраўнік Зоя Іванаўна з’яўляецца добрым арганізатарам дзіцячага калектыву, надзелена педагагічным тактам. Чулая і ўважлівая, добрая і працавітая, чалавечная і шчырая - так характарызуюць яе дзеці.

Павагу наша гераіня заслугоўвае штодзённай нястомнай працай. Сапраўднае адкрыццё - урокі літаратуры. Адкрытая размова без хітрыкаў, са спасылкамі і на тое, што адбываецца ў творы, і на рэальнае жыццё, удзельнікі якой - самі вучні. Такія ўрокі застаюцца ў памяці надоўга. Дзеці бароняць слабае і бездапоможнае,асуджаюць жорсткае і пачварнае, штохвілінна ідзе барацьба за чысціню душ. Свой падыход, уласную канцэпцыю, свой шлях да дзіцячых сэрцаў З.І. Кавальчук шукае ўсё жыццё. Любоў да мовы, захопленасць і апантанасць, кампетэнтнасць і дасведчанасць вылучаюць яе як педагога.

З гонарам выконвае Зоя Іванаўна і свае мацярынскія абавязкі. Яна дбайная гаспадыня, клапатлівая маці, якая выхоўвае траіх дзяцей: сына Аляксандра і дачушак-блізнятак Аленуі Іну. Многае пераймаюць яны ад маці. Два зяці і нявестка таксама не стаяць убаку ад жыццёвага вопыту Зоі Іванаўны.

Муж звыкся са складананай прафесіяй лёсам абранай палавіны і з нецярплівсцю чакае збору дружнай сям’і дома. Тут любяць святы, калі за гасцінным сталом збіраюцца знаёмыя і блізкія.

Сустрэча з гэтай цікавай жанчынай, таленавітым педагогам, пераконвае ў тым, што шчасце - гэта калі аддаеш больш,чым бярэш.

 

Iнфармацыя падрыхтавана намеснiкам загадчыка ВМК Дрык Н.С.