Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.01.2020

Віншуем пераможцаў!!!

Закончыўся трэці этап рэспубліканскай алімпіяды  па вучэбных прадметах

“Беларуская мова “ і ” Беларуская літаратура”, як і праходзіў на базе ДУА “Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі”. У традыцыйных інтэлектуальных спаборніцтвах  ад Маскоўскага раёна прынялі         ўдзел  7 вучняў.Алімпіяда праводзілася ў два туры: напісанне водгуку на мастацкі твор,выкананне комплекснай работы.

Пераможцамі выйшлі:

Сівак Марына Вітальеўна

ДУА “ Сярэдняя школа №1 г.Брэста”  IX-клас Дыплом 1ступені

Крыштафовіч Карына Дзмiтрыеўна

ДУА “ Гімназія №6г. Брэста імя Маршала Савецкага Саюза Жукава Г.К.”XI- клас  Дыплом 1 ступені

Колбас Лізавета  Аляксандраўна

ДУА “ Ліцэй №1 імя А.С.Пушкіна г. Брэста” XI- клас Дыплом 2 ступені

 Баярчук Віялета Вітальеўна 

ДУА “ Сярэдняя  школа №7 г.Брэста” IX-  клас Дыплом 3 ступені

Вучэбна-метадычны кабінет  віншуе пераможцаў трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды з дасягнутымі поспехамі, жадае творчага натхнення, аптымізму, працавітасці, плёну і спадзяецца, што ўдзел у алімпіядным руху будзе садзейнічаць асабістаму росту кожнага ўдзельніка.

Чакаем перамог на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.